Гісторыя Архівы

П. Эрыо стварае ўрад

Пасьля абраньня Думэрга ўрад Марсаля адышоў, а новы габінэт збірае радыкальны сацыяліст Эрыо. У яго ўрад ідуць пераважна дэпутаты і сэнатары ягонае партыі.

П. Эрыо стварае ўрад

Назаўтра пасьля свайго выбару прэзыдэнт Думэрг прыняў адстаўку часовага ўраду п. Марсаля і даручыў п. Эрыо стварыць новы габінэт. Эрыо, які рашуча адмовіўся прыняць гэтае даручэньне ад б. прэз. Мільерана, прыняў місію ад новага прэзыдэнта і ўжо злажыў новы ўнад.

Урад Эрыо складаецца пераважна з прадстаўнікоў яго партыі—радыкальных сацыялістаў,—дэпутатаў і сэнатараў. Толькі адзін—мін. ваенны, ген. Ноле, не належыць да парляманту.

Каментары