Камісія Сойму да азнаямленьня з вастрожнымі парадкамі 15 траўня нарэшце пачала сваю дзеяльнасьць. Відаць, падзеяла адозва французскіх дзеячоў…
Цікава, што ўваходзячы ў склад адміністрацыйнай камісіі Сойму, амаль не яе старшыня, лідэр „Вызваленя“ пас. Тугут, як нам перадаюць з Варшавы, — яшчэ ня толькі ня маючы выніку дасьледу, але і перад распачацьцем працы камісіі па разсьледаваньню, — ужо затэлеграфаваў у Парыж да п. Гэррыо, што ўсё тое, аб чым пісалася ў адозьве, няпраўда. Зьбіваючы іх довады, пан Тугут наўмысьля фальшуе факты, бо ў сваім лісьце да п. Гэррыо паказывае, што нібы ў камісіі рэчазнаўцаў да справаў аб меншасьцях нацыянальных і аб направе стасункаў на „Крэсах Усходніх“ працуюць адзін беларус і адзін жыд, у той час, як да памянёнай камісіі на самым дзеле не запрошаны ні адзін прадстаўнік ад нацыянальных меншасьцяў, а ўспомненыя прадстаўнікі нацыянальных меншасьцяў працуюць толькі ў адміністрацыйнай Соймавай камісіі.
Добра здае экзамін на міністра ўнутраных спраў пас. Тугут…
Каментары
Каб пакінуць каментар, увайдзіце праз Telegram
Скануйце QR або адкрыйце Telegram:
Адкрыць у TelegramЧакаем пацьверджаньня…