Польскае тэлеграфнае агенства падае словы сказаныя п. Пэнлевэ, якому пас. Тугут паслаў „spostowanie“ на французскую адозву аб „белым тэроры“ ў Польшчы.
Пан Пэнлевэ казаў, што ён быў-бы вельмі рад, калі-б весткі, паданыя ў адозве, аказаліся-б фальшывымі, або павялічанымі.
Гэта было-б „найлепшым адказам“ з боку п. Тугута… І вось, калі ён, Пэнлевэ, атрымае такі атказ, што ўсе гэтыя весткі фальшывыя, ды да таго яшчэ і… довады гэтага, дык тады і ён і іншыя пасьпяшаць прызнаць няслушнасьць пратэсту…
І Тугут цяпер надта стараецца сабіраць патрэбныя яму довады. Ужо камісія Соймавая па разследаваньню надужыцьцяў адведала некалькі польскіх турмаў—Макатоўскую ў Варшаве, Беластоцкую і інш. З камісіяй гэтай езьдзіў, апрача Тугута, як старшыні, і галоўны інспэктар да спраў турэмных. І цікавая рэч: у значнай частцы вязьні ня крыўдзіліся, нібы, на рэжым, як пратакулярна сьцьвярджала камісія. Тугут гатоў радавацца… бо і камеры турэмныя ў часе рэвізіі мелі прылічны выгляд, і апрануты былі вязьні ня зусім ужо дрэнна і ежа — таксама сьцьверджана — больш-менш магчымая, хоць, маўляў, і мала, але не зусім дрэнная, ды—ўрэшце–мала было скаргаў і на біцьцё, бо калі і былі пабоі ў часе прымусовага кармленьня галадаваўшых з прычыны немагчымых варункаў турэмнага рэжыму, дык гэта было, нібы, толькі ў 23 годзе, а не цяпер.
Мала, мусіць, быў пан Тугут у войску ці ў турме, бо тады ён ведаў-бы дасканальна, што на час рэвізіі ўсё падцягаваецца і прыймае прызвайты выгляд: хваравітыя і ісхудалыя бываюць на работах, ежа варыцца смачнейшая, вопратка загадзя выдаецца сьвяжэйшая і г. д.
Але трэба быць надта практычным рэвізорам і пры гэтым шчыра-падходзячым да справы чалавекам, дык тады і вынікі рэвізіі, а значыць, і довады значна будуць праўдзівейшыя.
Каментары
Каб пакінуць каментар, увайдзіце праз Telegram
Скануйце QR або адкрыйце Telegram:
Адкрыць у TelegramЧакаем пацьверджаньня…