Гісторыя Архівы

Прамысловы крызіс у Горным Сьлёнску

Горная прамысловасьць Сьлёнску церпіць ад упадку замоваў з Нямеччыны, і сялянскія гаспадары не купляюць новых машын. Рабочых звальняюць, а ўладальнікі аддаюць перавагу страце, чым пашырэньню вытворчасьці.

Прамысловы крызіс у Горным Сьлёнску

Газэта „Przegl. Wiecz.“ піша, што палажэньне горнага промыслу ў Горным Сьлёнску робіцца ўсё цяжэйшым. Заказаў з Нямеччыны значна паменшала. Вытворчасьць мэталюргічная не знаходзіць поўнага збыту ў краю, тым балей у сучасны мамэнт, бо сельскія гаспадары, якія маюць прамысловыя прадпрыемствы, устрымліваюцца ад затрат на новыя машыны. У гутах Каралеўскай і Ляўры зволнены ад працы ўсе работнікі і ўрадоўцы. Галоўныя акцыянеры ня хочуць далей весьці сваіх фабрык, бо маюць ад іх толькі страты.

Каментары