На другі дзень праваслаўнага Вялікадня адбыліся беларускія спэктаклі: 1) ў вёсцы Іванава Ланьскай гміны — ставілі п’есу „Модны Шляхцюк”; 2) ў вёсцы Лысіцы Гародзейскай гміны — ставілі п’есу „Зьбянтэжаны Саўка”; 3) ў вёсцы Клапацічы — Сіняўскай гміны — ставілі п’есу „Пінская Шляхта”.
Шмат іншых вёсак меліся ставіць беларускія спэктаклі, але па фармальных прычынах Староства Нясьвіжскае ня выдала дазволу.
Аднэй з цяжкіх фармальнасьцяў, якіх што раз вымагае Староства — гэта прадставіць пераклад п’есы ў польскай мове. Рэдка ў якой вёсцы знойдзецца перакладчык, дзеля чаго часта зрываюцца спэктаклі.
Каментары
Каб пакінуць каментар, увайдзіце праз Telegram
Скануйце QR або адкрыйце Telegram:
Адкрыць у TelegramЧакаем пацьверджаньня…